Дыягнастычныя матэрыялы


Дыягнастычная праграма вывучэння ўзроўню выхаванасці
_________________________________________________
Прозвішча Імя

Якасць праяўляецца ярка, з'яўляецца тыповым для асобы - 3 бала;
Часцей выяўляецца, чым не праяўляецца - 2 бала; часцей не выяўляецца, чым праяўляецца - 1 бал; не праяўляецца - 1 бал.

Вядучыя якасці асобы і іх прыкметы
Ацэньваю сябе сам
Ацэньвае настаўнік
Сярэдні бал
1. Светапогляд
- Устойлівасць поглядаў
- Уменне іх адстойваць
- Прыняцце асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы



2.Патрыятызм і грамадзянскасць
- Павага Канстытуцыі і дзяржаўнай сімволікі РБ
- Веданне сваіх праў і абавязкаў, важных артыкулаў законаў
-Законапаслухмянасць
- Удзел у сацыяльна значнай дзейнасці (святах, акцыях)
- Праява цікавасці і патрэбы да чытання газет, прагляду тэлеперадач з мэтай атрымання інфармацыі пра жыццё краіны
- Пачуццё любві і гонару за сваю Радзіму



3. Калектывізм
- Удзел у справах калектыву
- Усведамленне таварыскага доўгу
- Здольнасць працаваць на карысць грамадства, калектыву, іншых людзей
- Культура зносін



4. Працавітасць
- Добрасумленнае стаўленне да навукі, працы абавязкаў
- Удзел у грамадска-карыснай працы
- Беражлівасць і акуратнасць
- Дапамога старэйшым і малодшым



5. Маральнасць
- Гуманнае стаўленне да навакольнага свету (людзям, раслінам, жывёлам)
- Праява клопату аб пажылых людзях, інвалідах, ветэранах
- Праява сумленным, прыстойнасці, міласэрнасці
- Здольнасць супрацьстаяць негатыўнаму ўплыву
- Уменне бачыць і шанаваць выдатнае
- Прыняцце культуры і традыцый беларускага народа
- Ветлівасць, тактоўнасць, чуласць, спагадлівасць



6. Навыкі здаровага ладу жыцця
- Стаўленне да свайго здароўя як каштоўнасці
- Рэгулярныя заняткі фізкультурай і спортам
- Сфарміраванасць гігіенічных навыкаў
- Веданне асноў правільнага харчавання
- Адсутнасць шкодных звычак
- Уменне адмовіцца ад неразумных жаданняў



7. Гатоўнасць да сямейнага жыцця
- Павага да старэйшых членаў сям'і, клопат пра малодшых
- Актыўны ўдзел у сямейныя справы і традыцыях
- Пачуццё адказнасці за сваю сям'ю
- Павага свайго радаводу, традыцый сям'і





 Дыягностыка ўзроўню выхаванасці


Мэта: вывучыць узровень выхаванасці ў навучэнцаў аб'яднання па інтарэсах "Народныя рамёствы”
Метад: самаацэнка і ацэнка педагога
Дыягностыку правяла: Лысевіч В.А.
Дата правядзення: май 2015 года.    
     Удзельнічала 8 навучэнцаў.

Вынікі
Колькасць %
Патрыятызм
93%
Грамадзянскасць
90%
Працавітасць
80%
Калектывізм
55%
Маральнасць
74%
Светапогляд
45%
Навыкі ЗЛЖ
87%
Гатоўнасць да сямейнага жыцця
88%


Вывучэнне ўзроўню выхаванасці паказаў, што ў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Народныя рамёствы” у канцы вывучэння праграмы высока развіты такія якасці як патрыятызм і грамадзянскасць, працавітасць, маральнасць, навыкі здаровага ладу жыцця, гатоўнасць да сямейнага жыцця, на сярэднім узроўні - светапогляд, калектывізм.














Комментариев нет:

Отправить комментарий